ФЁДАР ІВА́НАВІЧ (31.5.1557, Масква — 17.1.1598),
расійскі цар [1584—98], апошні з дынастыі Рурыкавічаў. Сын цара Івана IV і Настассі Захар’інай-Юр’евай (праз яе Раманавы лічыліся сваякамі Рурыкавічаў). Замест няздольнага Ф.І. краінай кіраваў Рэгенцкі савет, а з 1587 — Барыс Гадуноў (брат жонкі цара Ірыны). Пры Ф.І. аднаўлялася падарваная Лівонскай вайной 1558—83 і апрычнінай гаспадарка краіны, узмацнілася запрыгоньванне сялян (
Беларуская Энцыклапедыя (1996—2004, правапіс да 2008 г., часткова)